Вы тут

Змяняюцца межы і плошча Бярэзінскага запаведніка і нацпарка "Браслаўскія азёры"


Змяняюцца межы, плошча і склад зямель Бярэзінскага біясфернага запаведніка і нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры". Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта №279 ад 26 лiпеня 2019 года, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Дакумент прыняты ў мэтах эфектыўнага функцыянавання дадзеных дзяржаўных прыродаахоўных устаноў. У прыватнасці, са складу зямель Бярэзінскага біясфернага запаведніка, якія ўтвараюць яго тэрыторыю, выключаны зямельныя ўчасткі некаторых землекарыстальнікаў, мэтавае прызначэнне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам. Таксама змяняюцца межы, плошча і склад зямель ахоўнай зоны запаведніка.

Што тычыцца нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры", яго плошча цяпер будзе складаць 64 216,33 га (раней 64 493,3 га), а плошча запаведнай зоны - 3407,2 га (раней 3406 га). Таксама змяняюцца межы, плошча і склад зямель зоны рэгуляванага выкарыстання, рэкрэацыйнай, гаспадарчай і ахоўных зон нацыянальнага парку. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?