Вы тут

Спікерамі форуму «Мінскі дыялог — 2019» будуць вядучыя эксперты з усяго свету


Асноўнымі тэмамі форуму «Мінскі дыялог — 2019», які адбудзецца 7-8 кастрычніка ў беларускай сталіцы ўжо другі раз і пройдзе пад назвай «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані», стануць стратэгічная стабільнасць, кантроль над узбраеннямі і меры даверу ў галіне бяспекі, будучыня ЕАЭС, патэнцыял ініцыятывы «Пояс і шлях» ды іншае.


Пра асноўную задачу форуму расказаў прадстаўнік арганізатараў, дырэктар Савета па міжнародных адносінах «Мінскі дыялог» Яўген Прэйгерман: «Пляцоўкі ва Усходняй Еўропе, а можа быць і шырэй, ва ўсёй Еўропе, дзе людзі гавораць не адно аб адным, а адно з адным і займаюцца не накручваннем напружання, якое існуе, а, наадварот, шукаюць кропкі судакранання, каб напружанасць зніжаць, па сутнасці, няма. Мы палічылі, што важна, каб такая пляцоўка была».

Працаваць удзельнікі форуму будуць у некалькіх фарматах: пленарных, інтэрактыўных сесій, вячэрніх панэляў, рабочых сняданкаў і партнёрскіх мерапрыемстваў.

Спікерамі форуму будуць вядучыя эксперты з усяго свету. Свой удзел ужо пацвердзілі экс-камандуючы арміяй ЗША ў Еўропе генерал Бен Ходжас, экс-намеснік генеральнага сакратара НАТА Аляксандр Вершбоў, дырэктар Інстытута Еўропы РАН Аляксей Грамыка. Будуць і прадстаўнікі трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Нагадаем, што на першым форуме «Мінскі дыялог» у маі 2018 года выступаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а ў складзе ўдзельнікаў сустрэчы былі генеральны сакратар АБСЕ, намеснік памочніка генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі. Летась мерапрыемства сабрала больш за 500 удзельнікаў з 59 краін свету.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Разам адысці ад бездані

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Цяпер, калi пасля вайны мiнула столькi гадоў, каштоўнасць аповеду яе жывых сведак толькi павышаецца. 

Грамадства

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

Размова з загадчыцай трэцяга iнфекцыйнага аддзялення Бабруйскай цэнтральнай бальнiцы.

Грамадства

Маніторынг медустаноў працягваецца

Маніторынг медустаноў працягваецца

Увесь красавік і май спецыялісты наведвалі абласныя і раённыя бальніцы.