Вы тут

Збаны з Вялікай Мядзведзіцай


У Кітаі знайшлі 5000-гадовыя астранамічныя рэліквіі.


Старажытныя кітайцы пачалі назіраць нябесныя з’явы і вымяраць па іх час як мінімум 5000 гадоў таму, што на тысячу гадоў раней, чым меркавалася. Да такой высновы прыйшлі археолагі на аснове даследавання знойдзеных у правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) старажытных рэліквій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн".

На тэрыторыі археалагічных руінаў 5000-гадовай даўніны Цынтай пад горадам Чжэнчжоў, адміністрацыйным цэнтры гэтай правінцыі, эксперты выявілі дзевяць гліняны збаноў, служачых паказальнікамі дзевяці зорак, якія ўтвараюць сузор’е Вялікай Мядзведзіцы. Яны размешчаны ў адпаведнасці з месцазнаходжаннем зорак, і іх памеры ў асноўным супадаюць з фактычнай яркасцю гэтых нябесных целаў.

Разваліны Цынтай ўяўляюць сабой буйнамаштабнае траншэйнае паселішча, якое адносяць да археалагічных культур неаліту Яншаа, і іх плошча складае 310 тыс. квадратных метраў, паведаміў кіраўнік Інстытута культурных рэліквій і археалогіі горада Чжэнчжоў Гу Ваньфа. Паводле яго слоў, непадалёк ад гэтых збаноў знойдзеныя і пахавальныя ўрны таго ж перыяду, грабніцы, ахвярныя ямы розных перыядаў часу і іншыя звязаныя з імі рэліквіі.

Месца знаходак наведала больш за 30 экспертаў з Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі пры Акадэміі навук Кітая (АНК), Інстытута гісторыі натуральных навук АНК, Акадэміі грамадскіх навук Кітая і Пекінскага музея Гугун. На іх думку, знойдзеныя збаны і навакольныя іх астанкі ахвяраў складаюць адзінае цэлае, што служыць доказам правядзення абрадаў ахвярапрынашэння ў старажытнасці.

Зразумела, старажытныя мясцовыя жыхары валодалі некаторымі астранамічнымі ведамі. Як мяркуюцца навукоўцы, каб пакланіцца перад зоркамі, яны, магчыма, ладзілі ўрачыстыя абрады, падчас якіх маліліся пра добры ўраджай.

Раней абсерваторыя Таос у павеце Сянфэнь правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая, чый узрост 4200 гадоў, лічылася самай старажытнай у Паднябеснай. Даследчыкі не выключаюць наяўнасць ўзаемасувязі паміж двума рэліквіямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».