Вы тут

Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня


У 2019 годзе Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня, у панядзелак. Гаворка пра гэта ішла сёння ва ўрадзе на нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да пачатку новага навучальнага года, паведамляе БЕЛТА.


Як адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, Дзень ведаў па традыцыі павінен стаць сапраўдным святам для ўсіх дзяцей. Павышаную ўвагу трэба надаць падрыхтоўцы да школы дзяцей з малазабяспечаных сем'яў, дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, падкрэсліў ён. На нарадзе абмяркоўвалася, як арганізаваны продаж школьнага адзення і абутку, іх асартымент, цэны і якасць. "Важна забяспечыць даступнасць і разнастайнасць, асабліва ў малых населеных пунктах", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён дадаў, што за час, які застаўся да пачатку навучальнага года, трэба выйсці на зададзеныя параметры па забеспячэнні школьным адзеннем. Імпартнае, выказаў асцярогі віцэ-прэм'ер, "не заўсёды адпавядае стандартам, якія неабходныя для дзяцей".

Ва ўстановы адукацыі на першае працоўнае месца ў новым навучальным годзе прыйдуць каля 4,5 тыс. маладых педагогаў.

"Стварэнне для іх нармальных сацыяльна-бытавых умоў, прымацаванне вопытных настаўнікаў, пры неабходнасці аказанне матэрыяльнай дапамогі - залог іх замацавання на працоўных месцах", - лічыць Ігар Петрышэнка. Паводле яго слоў, акцэнт неабходна зрабіць на вырашэнні жыллёвых пытанняў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».