Вы тут

Трайное свята адзначылі ў Астраўцы


Дзень будаўніка, надыход 75-годдзя Гродзенскай вобласці і 551-годдзя Астраўца адсвяткавалі на выхадных у горадзе энергетыкаў. Да значных дат адкрылі Дом дзіцячай творчасці і правялі навукова-пазнавальную праграму “ДНК будоўлі” з гульнямі, хімічнымі эксперыментамі і спартыўнымі забаўкамі.


Кожны другі жыхар Астраўца працуе на будаўніцтве АЭС, таму ўпершыню тут і вырашылі правесці асобную святочную праграму да прафесійнага свята будаўнікоў. Свята падрыхтавалі супрацоўнікі Інфармацыйны цэнтраў па атамнай энергіі і Інжынірынгавага дывізіёну “Расатама”. Госці свята даведаліся, напрыклад, як закіпяціць ваду з дапамогай лёду, і чаму сухі лёд можна трымаць толькі ў пальчатках. Яны займаліся “атамнай зарадкай”, пускалі газіровачныя салюты і варылі кашу з мыла...

— Мы сабраліся пярэдадне Дня будаўніка — дзякуючы людзям гэтай прафесіі наш горад расце і развіваецца. А мерапрыемствы, якія маюць не толькі забаўляльны, але і пазнавальны характар, вельмі важныя, — заўважыў Віктар СВІЛА, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама. — Атамная энергетыка — новая галіна для Беларусі, і гэтыя веды асабліва запатрабаваны ў нашым раёне.

Цяперашні Астравец — адзін з самых сучасных і камфортных для пражывання раённых цэнтраў рэгіёна, упэўнены мясцовыя ўлады. Хуткія тэмпы развіцця яму надае, вядома, Беларуская АЭС. Пакуль будуецца станцыя, горад усё больш расце. Акрамя Дома дзіцячай творчасці, нядаўна тут з’явіліся новая школа, дзіцячы садок, бальніца, будуюць стадыён і басейн вялізнага фізкультурна-спартыўнага комплексу.

Фота Андрэя Сазонава.

Палюбавацца варта было і на менш даўгавечны аб’ект — арт-кампазіцыю “Энергія жыцця”, якая нагадвае помнік першапраходцам атамнай энергетыкі ў Обнінску. Створаная з пяску спецыяльна да свята, яна выклікала не менш цікавасці, чым аквазорбы — вялізныя надзіманыя шары, унутры якіх госці каталіся на рачных водах.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?