Вы тут

Інфляцыя ў ліпені склала 0,2 %


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў ліпені 2019 года ў параўнанні з чэрвенем 2019-га склаў 100,2 %, са снежнем 2018 года — 103,1 %, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.


Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, якія падпадаюць пад уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2019-га склаў 100,2 %, са снежнем 2018-га — 102,3 %.

Харчовыя тавары ў ліпені падаражэлі на 0,1 % у параўнанні з чэрвенем 2019-га і на 2,9 % у параўнанні са снежнем 2018-га. Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 0,1 % у параўнанні з чэрвенем 2019-га і выраслі на 2,2 % у параўнанні са снежнем 2018-га. Паслугі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем гэтага года падаражэлі на 0,7 %, у параўнанні са снежнем 2018-га — на 4,8 %.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.