Вы тут

Пашпарты гатоўнасці ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў неабходна падпісаць да 23 жніўня


Стварэнне бяспечных, камфортных і здароўезберагальных умоў ва ўсіх установах адукацыі, інтэрнатах — асноўная задача. Яна павінна быць цалкам вырашана перад пачаткам адукацыйнага працэсу і засяленнем.


«Усе рамонтныя работы, абнаўленне абсталявання і падпісанне пашпартоў гатоўнасці ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў да новага навучальнага года неабходна завяршыць да 23 жніўня», — падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар ПЕТРЫШЭНКА на ўчарашняй нарадзе ва ўрадзе. Ён нагадаў пра даручэнні кіраўніка дзяржавы аб удасканаленні арганізацыі харчавання. Асаблівую ўвагу з іх улікам трэба надаць стану харчаблокаў і сталовак — яны павінны адпавядаць устаноўленым санітарным нормам і правілам. Органам дзяржсаннагляду трэба будзе ўважліва пракантраляваць гэтыя пытанні пры прыёмцы аб'ектаў, адзначыў віцэ-прэм'ер.

У час нарады абмяркоўвалася, як ідуць мадэрнізацыя харчаблокаў і сталовак, замена абсталявання, падбор персаналу, як вырашаюцца іншыя праблемныя пытанні.

«Да пачатку навучальнага года павінны быць прыведзены ў парадак спартзалы, школьныя стадыёны, спартыўныя збудаванні», — Ігар Петрышэнка ўдакладніў, што яны заўсёды павінны быць у парадку, размова ідзе пра дааснашчэнне новым абсталяваннем. Адначасова віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на неабходнасць аснашчэння школ спартыўным інвентаром і абсталяваннем, у тым ліку лыжным.

«У абласцях і Мінску іх забяспечанасць застаецца недастатковай», — канстатаваў намеснік прэм'ер-міністра. У сувязі з гэтым на нарадзе разглядаліся меры, якія прымаюць мясцовыя ўлады і Мінадукацыі для вырашэння задачы. Закраналася таксама пытанне вучэбнага кнігавыдання.

Да 1 верасня Мінадукацыі неабходна завяршыць пачатае яшчэ ў 2015 годзе паэтапнае абнаўленне школьных падручнікаў. Да 1 жніўня ўбачыла свет толькі палова з запланаваных навучальных дапаможнікаў для школ. Ігар Петрышэнка пацікавіўся, як арганізавана работа па выданні і своечасовай дастаўцы падручнікаў у школы.

Паводле аператыўнай інфармацыі, у новым навучальным годзе будзе працаваць 2951 установа дашкольнай адукацыі і 3003 — агульнай сярэдняй. Адчыняць дзверы для навучэнцаў 127 прафесійных каледжаў, ліцэяў і 111 ССНУ, а таксама 47 і 83 установы, якія рэалізуюць праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведна. Студэнты будуць вучыцца ў 42 дзяржаўных і 9 прыватных ВНУ.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Галоўная задача — бяспека і камфорт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».