Вы тут

Стары атракцыён адпачынак не сапсуе. Калі ён, вядома, тэхнічна спраўны


Паркі ў буйных гарадах і нават у некаторых дробных раённых цэнтрах немагчыма ўявіць без велізарных механізаваных атракцыёнаў. Але там, дзе весялосць, адначасова прысутнічае і рызыка. Па звестках Дзяржпрамнагляду, каля 2/3 такіх агрэгатаў ужо адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы, устаноўлены заводам-вытворцам. Пры гэтым, праўда, за апошнія восем гадоў у нашай краіне з'явілася 109 новых машын, якія падлягаюць рэгістрацыі ў ведамстве.


— Але тут няма ніякага страху, — запэўнівае начальнік упраўлення нагляду за бяспекай пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Пётр Клімко. — Ёсць шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на бяспечную работу такіх «ветэранаў». Штогод праводзіцца тэхнічнае дыягнаставанне. Гэта паглыбленае даследаванне ўсіх крытычных канструктыўных кампанентаў, ад якіх залежыць бяспека як наведвальнікаў, так і абслуговага персаналу. Калі ўсе дэфекты і няспраўнасці ліквідуюуць, будзе праведзена другая абавязковая працэдура — тэхнічны агляд, які ўключае ў сябе ў тым ліку і выпрабаванне пад нагрузкай. Толькі пасля таго, як атракцыён вытрымае ўсе праверкі і будзе прызнаны працаздольным, эксперт Дзяржпрамнагляду дасць дабро на яго эксплуатацыю.

Разам з тым гэта не азначае таго, што ветэраны атракцыённага парку могуць эксплуатавацца да бясконцасці. Акрамя фізічнага зносу, існуе яшчэ і маральны. Напрыклад, некаторыя агрэгаты за дзесяцігоддзі ўжо надакучылі карыстальнікам. А гэта ў сваю чаргу будзе негатыўна адбівацца на выручцы. Таму яшчэ ў 2011 годзе былі распрацаваны графікі вываду старых агрэгатаў з эксплуатацыі. Усяго «на пенсію» планавалася адправіць 116 машын, прычым да канца гэтага года 105. Але, па звестках Дзяржпрамнагляду, фактычна выведзены з эксплуатацыі ўсяго 49.

— Напрыклад, на нашым балансе знаходзіцца 53 атракцыёны, — расказвае начальнік упраўлення «Гарадскія паркі» УП «Мінскзелянбуд» Андрэй Жыхараў. — Пры гэтым істотная частка з іх эксплуатуецца больш за дзесяць гадоў. Але гэта не кажа пра тое, што іх трэба тут жа спісваць, — яны праходзяць абслугоўванне згодна з рэгламентам работ. Зразумела, у планах нашай арганізацыі — абнаўленне тэхнічнага парку, але цана пытання вельмі дарагая. За кошт уласных сродкаў гэта складана зрабіць. Таму апошнім часам мы закупляем надзіманыя комплексы і лабірынты.

Як паведаміў Андрэй Жыхараў, цяпер новы механізаваны атракцыён каштуе 100 тысяч еўра ў эквіваленце. І гаворка ідзе яшчэ пра адносна просценькі з тэхнічнага пункту гледжання і адпаведна танны комплекс. А вось надзіманы каштуе значна танней — каля 20 тысяч долараў у эквіваленце.

Разам з тым, асноўная прычына няшчасных выпадкаў на атракцыёнах — не іх фізічны стан, а памылкі персаналу.

— Яны часам недастаткова падрыхтаваныя, не ўмеюць дзейнічаць у няштатных сітуацыях, недысцыплінаваныя, — пералічвае заганы Пётр Клімко. — Дзесьці не даглядзелі, там рэмень не прышпілілі, не тую кнопку націснулі... Сваю ролю адыгрывае і велізарная цякучасць дзяжурных атракцыёнаў. Некаторыя ўладальнікі агрэгатаў кажуць, што на працягу сезона склад дзяжурных можа абнаўляцца па розных прычынах нават двойчы. А што тады казаць пра іх належную практычную падрыхтоўку?

Але разам з тым за апошнія дзесяць гадоў пры эксплуатацыі атракцыёнаў няшчасных выпадкаў з пасажырамі, якія прывялі да цяжкіх траўмаў і смерці, не зафіксавана.

— У нас летась быў інцыдэнт у парку Чалюскінцаў з атракцыёнам «Калабок», — згадвае Пётр Клімко. — Разбурыўся адзін з прывадных валаў. Атракцыён спыніўся, пасажыры не пацярпелі. Мы разабраліся ў прычынах. Такіх атракцыёнаў у Беларусі было тры. Мы іх усе дадаткова абследавалі ў пазачарговым парадку. Разам з тым трэба адзначыць, што пасажыры часам самі не зважаюць на элементарныя правілы бяспекі.

Тым часам стала вядома, што ў сталічным парку Чалюскінцаў з'явяцца новыя атракцыёны для дзяцей. Гэта будуць трохузроўневы «Лабірынт» памерам 6 на 13 метраў, надзіманы комплекс «Саванна», міні-джэт і батут. Акрамя таго, там часова знайшоў прыстанак «Віртуальны тэлепорт». Пакуль ён узяты ў арэнду. Калі атракцыён спадабаецца мінчанам і гасцям сталіцы, то яго ўсталююць у парку Горкага.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.