Вы тут

На мяжы за суткі затрымалі пнеўматычныя пісталеты, электрашокер і самурайскі меч


За суткі памежнікі выявілі ў перасякаючых граніцу грамадзян два пнеўматычных пісталеты, электрашокер, а таксама прыладу, якая падаўляе сігналы сувязі, і самурайскі меч, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.


Раніцай ў пункце пропуску “Урбаны” пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні пры афармленні на ўезд у Беларусь з Латвіі Toyota, якой кіраваў грамадзянін Расіі, выявіў у салоне аўтамабіля электрашокер. Таксама была выяўлена адмысловая тэхнічная прылада, прызначанае якой у падаўленні сігналаў сувязі. Як патлумачыў кіроўца, блакіратар яму спатрэбіўся для забеспячэння бяспекі бізнес-перамоваў. Канфіскаваныя спецсродкі адпраўленыя на экспертызу.

Праз некалькі гадзін пры афармленні аўтамабіля Subaru, які ехаў з Літвы праз пункт спрошчанага пропуску “Лынтупы”, пагранічны нарад на заднім сядзенні машыны выявіў пнеўматычны пісталет “Борнер”. Кіроўца -- грамадзянін Літвы -- не стаў адмаўляць, што небяспечны выраб належыць яму. Мужчына растлумачыў, што забыўся яго выкласці перад замежнай паездкай.

Аналагічны выпадак адбыўся ў пункце пропуску “Новая Гута”. Пры афармленні на выезд з Беларусі аўтамабіля Honda, якой кіраваў грамадзянін Расіі, у скрыні пад пасажырскім сядзеннем знойдзены пнеўматычны пісталет ПМ.

Грамадзянская зброя канфіскавана супрацоўнікамі памежнай службы. Па дадзеных фактах прызначаныя праверкі.

У пункце пропуску “Дамачава” памежнікі прадухілілі ўвоз у Беларусь самурайскага мяча, які быў знойдзены ў багажніку Chevrolet. Грамадзянін Расіі, які пражывае ў Італіі, растлумачыў, што вёз катану дадому ў якасці сувеніра. Меч быў канфіскаваны супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертызы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.