Вы тут

Як падоўжыць цвіценне кветак


Каб падоўжыць, расцягнуць цвіценне руж, трэба выдаляць усе адцвілыя кветкі і парасткі. Калі ў півонах не выдаляць бакавыя бутоны, а адцвілыя цэнтральныя кветкі выразаць да ўзроўню бакавых — півоні будуць цвісці нашмат даўжэй.

Падоўжыць цвіценне флёксаў можна, калі абрэзаць напалову частку парасткаў, якія развіліся. На скарочаных парастках развіваюцца бакавыя, якія цвітуць пазней.

Двухлетнікі (незабудка, стакроткі, браткі, гваздзік турэцкі) будуць цвісці даўжэй, калі ў іх выдаляць адцвілыя кветкі, не даючы раслінам завязваць насенне. Калі ў мацыёлы асцярожна выразаць адцвілыя парасткі, расліна будзе ўтвараць новыя і цвісці да позняй восені.

Адналетнікі (агератум, лабелія, лабулярыя) пры адцвітанні можна зрэзаць «на пень», пакінуўшы 2-3 сантыметры ніжняй часткі сцябла, а затым паліць і ўгнаіць. Да канца лета расліны зацвітуць другі раз. Калі ў шматгадовага лубіну зрэзаць адцвілыя сцёблы каля глебы, не пашкоджваючы лісце разеткі, то да восені ён парадуе вас цвіценнем яшчэ раз.

І яшчэ. Хочаце захаваць дэкаратыўнай лістоту раслін, якія адцвітаюць, — не дапускайце ападання кветкавых пялёсткаў на лісце. У канцы цвіцення кветку выдаліце цалкам, абрэзаўшы яе да ўзроўню лісця.

Ірына ТАМКОВІЧ

Загаловак у газеце: Каб кветкі цвілі даўжэй...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».