Вы тут

Такі розны Макавей... крынічны, мядовы, маркоўны


Кожны год на свята Макавей, альбо Макаўе, мне шчасціла адкрываць новыя мясцінкі, у якіх яшчэ захаваліся звычаі збірацца грамадой і асвячаць новы ўраджай.


«Маркоўная» крыніца ў Гуце.

Раней у такіх месцах праводзіўся кірмаш, а макавейскія фэсты найчасцей ладзіліся на крыніцах. Цяпер фэсты і кірмашы — з'ява рэдкая, можна сказаць зніклая, але традыцыя набіраць асвячоную крынічную ваду працягваецца. Некаторыя абрады мне запомніліся больш, бо ў іх захавалася свая непаўторная самабытнасць. Першы такі шматлюдны і прыгожы макавей назіраў у Давыд-Гарадку Столінскага раёна. Культ кветак і агародніны дасюль на першым месцы ў гарадчукоў, бо яны вырошчваюць насенне і гандлююць ім. У гэты дзень на царкоўным двары адбываецца неверагоднае відовішча — асвячэнне букетаў.

Богінскія макавейскія памінкі.

Макавей у Сяльцы.

Апошнім часам Блакітная крыніца пад Слаўгарадам нагадвае мекку: дзясяткі тысяч людзей у макавейскі дзень снуюць каля вытоку рэчкі Галубкі, і кожны з іх не толькі набірае асвячоную ваду, але і тройчы перасякае басанож халодную плынь. У вёсках Сялец і Гута Гомельскай вобласці на культавых крыніцах адбываецца «абмыванне» морквы — на здароўе і добры ўраджай. А летась зноў адкрыў невядомую сторонку традыцыі — у вёсцы Богіна Браслаўскага раёна ў гэты дзень пасля асвячэння крыніцы праваслаўныя ідуць на могілкі і памінаюць спачылых.

Кветкавы Макавей у Давыд-Гарадку.

Макавейскі «іярдан» на Блакітнай крыніцы.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.