Вы тут

У Слоніме да Дня беларускага пісьменства добраўпарадкуюць набярэжную канала Агінскага


У Слоніме да Дня беларускага пісьменства добраўпарадкуюць набярэжную канала Агінскага і адкрыюць пасля рамонту і рэканструкцыі некалькі знакавых аб'ектаў, распавёў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.


Асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства разгорнуцца на больш чым дзесяці пляцоўках горада. Слонім стараецца годна сустрэць гасцей: прыводзяцца ў парадак вуліцы і дамы, аб'екты сацыяльнай інфраструктуры. Добраўпарадкоўваецца і набярэжная канала Агінскага - папулярнае месца адпачынку ў гараджан і гасцей горада. Будзе здадзена пасля рэканструкцыі гасцініца "Шчара", "бо горад прывабны для турыстаў, а значыць, павінен быць гасцінным ва ўсіх адносінах", заўважыў Аляксандр Вярсоцкі.

Значнай падзеяй стане адкрыццё на цэнтральнай плошчы Слоніма помніка Льву Сапегу. Некалі выдавец Статута Вялікага княства Літоўскага быў старастам старажытнага горада, пры Льву Сапегу Слонім актыўна развіваўся. На гэтым тыдні, як чакаецца, статуя будзе адлітая, пасля чаго зоймуцца яе устаноўкай.

"Актыўна ўключыліся ў добраўпарадкаванне прадпрыемствы раёна і, што прыемна, жыхары Слоніма, якія наводзяць парадак у сваіх дварах і падворках", - адзначыў Аляксандр Вярсоцкі. Ён удакладніў, што на падрыхтоўку Слоніма да правядзення значнага свята з усіх крыніц накіравана каля Br10 млн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым прываблівае факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі?

Чым прываблівае факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі?

На гэ­тым тыд­ні фа­куль­тэ­ту ўнут­ра­ных вой­скаў Ва­ен­най ака­дэ­міі споў­ні­ла­ся 27 га­доў. 

Эканоміка

Дылема хатняй гаспадыні: купляць прадукты на месцы або ісці ў краму цераз дарогу?

Дылема хатняй гаспадыні: купляць прадукты на месцы або ісці ў краму цераз дарогу?

 У сталіцы, дзе досыць шмат сетак з іх акцыямі, мудрагелістымі зніжкамі, накапляльнымі баламі, часам сапраўды цяжка адшукаць тавар па аптымальнай цане.

Грамадства

Адзін з найлепшых у краіне інспектараў па справах непаўналетніх расказвае пра службу і няпростых падлеткаў

Адзін з найлепшых у краіне інспектараў па справах непаўналетніх расказвае пра службу і няпростых падлеткаў

Вячаслаў Сайко ўпэўнены, што да любога цяжкага падлетка можна знайсці падыход, заахвоціць уласным прыкладам да карысных заняткаў (напрыклад, да спорту) і накіраваць яго на шлях выпраўлення.

Здароўе

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

Хто ў групе рызыкі і як лячыць інфекцыю?