Вы тут

Прэзідэнт заслухаў даклад Мікалая Шарснёва аб ходзе жніва на Віцебшчыне


Ход уборачнай кампаніі ў краіне па-ранейшаму застаецца ў полі зроку Прэзідэнта. Профільныя кіраўнікі, а таксама старшыні аблвыканкамаў без адрыву ад асноўных заняткаў у штодзённым рэжыме інфармуюць кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі. Учора Аляксандр Лукашэнка заслухаў падрабязны даклад губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва аб ходзе жніва ў рэгіёне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.


На сённяшні дзень у рэгіёне ўбрана 60 працэнтаў плошчаў, у засеках ужо больш за 650 тысяч тон збожжа. Павялічваць гэтую лічбу належнымі тэмпамі аграрыям пакуль перашкаджае надвор'е. У прыватнасці, учора з-за дажджоў палявыя работы ў вобласці былі фактычна спыненыя.

Разам з тым, як далажыў Мікалай Шарснёў, аптымізму аграрыі не трацяць — як толькі дазволяць умовы надвор'я, за справу возьмуцца з максімальнай аддачай і эфектыўнасцю.

Прэзідэнт таксама цікавіўся ходам уборкі лёну ў Віцебскай вобласці. На 13 жніўня ў рэгіёне ўжо выцераблены амаль 75 працэнтаў плошчаў лёну, што складае 10 тысяч гектараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».