Вы тут

Беларуская каманда адправілася на чэмпіянат Worldskills


Удзел у сусветных чэмпіянатах WorldSkіlls дае Беларусі магчымасць дэманстраваць свае поспехі ў прафпадрыхтоўцы і пераймаць перадавы вопыт іншых краін, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на ўрачыстых праводзінах рэспубліканскай каманды на 45-ы міжнародны чэмпіянат прафесійнага майстэрства WorldSkіlls Kazan 2019, перадае карэспандэнт БелТА.


У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў. Гэта аснова развіцця нашай эканомікі. Таму для нас важна ўкараняць перадавыя сусветныя методыкі. Аснашчаем навучальныя ўстановы новай матэрыяльна-тэхнічнай базай, укараняем інфармацыйныя тэхналогіі, каб наша краіна ішла ў нагу з сусветнымі лідарамі. Таксама важна дэманстраваць і супастаўляць узровень уласнай прафпадрыхтоўкі з сусветнымі трэндамі.

Адзін са спосабаў — WorldSkіlls. Гэта магчымасць прадэманстраваць свае лепшыя методыкі і дасягненні і паглядзець, як у іншых, каб, магчыма, адкарэктаваць навучальныя праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў, у тым ліку ў 47 структурных рэсурсных цэнтрах», — сказаў Ігар Петрышэнка. Ён пажадаў канкурсантам поспехаў і нагадаў, што іх задача — набрацца новых ведаў, а таксама паказаць усяму свету, што Беларусь — краіна з высокім прафесійным патэнцыялам не толькі ў сферы вышэйшай адукацыі, але і па рабочых спецыяльнасцях.

WorldSkіlls Іnternatіonal — міжнародны некамерцыйны рух, мэтай якога з'яўляецца павышэнне прэстыжу прафесійнай адукацыі і стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі, прыцягненне моладзі ў вытворчы сектар эканомікі, папулярызацыя рабочых прафесій і спецыяльнасцяў. Удзельнікі — маладыя людзі да 22 гадоў (па некаторых кампетэнцыях — да 24 гадоў). У студзені 2014 года Беларусь афіцыйна стала членам міжнароднай арганізацыі WorldSkіlls Іnternatіonal. Прадстаўнікі рэспублікі ўдзельнічалі ў 43-м міжнародным чэмпіянаце WorldSkіlls у бразільскім Сан-Паўла, у 44-м чэмпіянаце ў Абу-Дабі.

Загаловак у газеце: Поруч з сусветнымі трэндамі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.