Вы тут

У Аўстраліі кенгуру бегаюць па снезе


У Аўстраліі жнівень - зімні месяц. Але снег выпадае вельмі рэдка. Відавочцы здымаюць на відэа кенгуру ў незвычайных для іх умовах надвор'я, выкладваюць у сацыяльныя сеткі.


Ападкі выпалі на паўднёвым усходзе краіны яшчэ дзявятага жніўня, піша ridus.ru. Месцамі дзьмуў моцны вецер, а тэрмометр па начах паказваў да мінус 1-2 градусаў. Непагадзь абярнулася сур'ёзнымі праблемамі - у трох штатах на поўдні паралізаваны дарожны рух, у многіх дамах няма святла. Хуткасць ледзянога ветру дасягала адзнакі ў 120 кіламетраў у гадзіну. Мясцовыя ўлады папрасілі людзей лішні раз не выходзіць з дому і не карыстацца асабістым транспартам - на дарогах выпала трынаццаць сантыметраў снегу. Сіноптыкі абяцаюць, што снег растане да канца тыдня. 

twitter.com

Але для сумчатых сумёты - не перашкода. Яны атрымліваюць задавальнне, гарэзліва лётаючы па белай коўдры. Хоць яны любяць цяпло і ахвотна грэюцца і лашчацца на сонцы, па дадзеных dic.academic.ru, ім не шкодзіць і даволі суровая, зімовая сцюжа і снег, калі толькі яны маюць сухое і абароненае ад ветру мястэчка, куды могуць схавацца.

Звычайна снег не выпадае ў гарадах ці буйных населеных пунктах. Месцазнаходжанне сумётаў у асноўным - у высакагор'і і горных ланцугах, якія амаль выключна знаходзяцца ў Вікторыі і Паўднёвым Новым Паўднёвым Уэльсе, а таксама ў гарах Тасманіі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.

Грамадства

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Анлайн-жыццё падлеткаў усё часцей становіцца прычынай сямейных канфліктаў.

Культура

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Ужо месяц Саюз мастакоў, у які ўваходзіць больш за тысячу сяброў, дзейнічае пад кіраўніцтвам новага старшыні

Грамадства

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».