Вы тут

Салодкія святы прайшлі на Гродзеншчыне


Мядовыя рэкі трэці год запар цяклі ў выхадныя на «Мядовым фэсце», што ладзіцца ў аграгарадку Цырын Карэліцкага раёна, і «Граўжышкоўскім мядовым кірмашы» на Ашмяншчыне.


На свяце ў Карэлічах.

Верасавы, ліпавы, кветкавы, рапсавы... Відаў мёду на абодвух мерапрыемствах было на любы густ. А печыва на мёдзе дык і пералічыць цяжка: мядовік з зефірам і вяршкамі, «Чабурашка з мёдам», мядовая шарлотка, торт з арэхамі «Мядовік Кутузаў», пірог «Вінаградная лаза», які выглядаў як гронка з ягадамі, над якім пчолкі лёталі, лісічкі з мядком — ну, натуральна, грыбы, толькі што спечаныя з цеста...

Напачатку «Граўжышкоўскага мядовага кірмашу» мёд абавязкова асвячае ксёндз, каб блаславіць і пчаляроў, і гасцей на добрае спажыванне карыснай стравы. А традыцыйная дэгустацыя саладосці з кожным годам прываблівае ўсё больш гасцей.

— Мядовы кірмаш у Граўжышках адкрывае сабою мядовыя кірмашы ва ўсім раёне. На свяце мы не толькі забаўляемся, але і расказваем, наколькі цяжкая праца ў пчаляра і колькі карысці прыносіць ужыванне мёду, — заўважыла Вольга КУЗЬМІЦКАЯ, дырэктар Ашмянскага раённага цэнтра культуры. — Так што мерапрыемства не толькі салодкае, але і пазнавальнае.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Мядовы «Кутузаў» ды агурок з мёдам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».