Вы тут

Дзве турысткі з Беларусі знойдзеныя мёртвымі ў гарах Грузіі, трэцяя выратавана


Грузінскія ратавальнікі знайшлі дзвюх загінулых і адну параненую турыстку, што згубіліся на гары Тэтнульдзі ў Сванетыі. Паводле інфармацыі Службы па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі МУС, стан здароўя пацярпелай ацэньваецца як цяжкі, піша грузінскае інтэрнэт-выданне sova.news.


Фота: v-georgia.com

Паведамленне пра знікненне беларускіх турыстак паступіла на грузінскую лінію "112" увечары 14 жніўня. Адразу пасля гэтага спецыялізаваная выратавальная група пачала пошукавую аперацыю. Да пошукаў жанчын быў прыцягнуты верталёт Пагранічнай паліцыі Грузіі.

Раней паведамлялася, што двум турысткам прыкладна па 60 гадоў, адной - да 36. Беларускі аддзяліліся ад асноўнай групы, калі тая вярталася з лагера на вяршыні. Пасля гэтага іх не бачылі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».