Вы тут

У Мінску адкрылася «Трыенале маладых мастакоў»


І падалося выставай па захаванню традыцый.


Некалькі арганізатараў, у тым ліку Міністэрства культуры, аб'ядналі свае сілы, каб спецыяльнай падзеяй прадэманстраваць і папулярызаваць творчасць маладых беларускіх аўтараў. Для гэтага 15 сакавіка пачаўся прыём заявак на ўдзел у першым рэспубліканскім конкурсе «Трыенале маладых мастакоў». Што з гэтага атрымалася, наведвальнікі змаглі ўпершыню ўбачыць ўчора: 14 жніўня ў Палацы мастацтва адкрылася выстава, якая паказала вынік працы адборачнай камісіі конкурсу.

Выстава адкрылася і нікога не здзівіла: творы маладых аўтараў «старэйшае» за створанае стагоддзе таму. Экспазіцыя між тым — прамежкавы этап. За час яе працы журы павінна вызначыцца з пераможцамі ў васьмі намінацыях і ў выніку ўзнагародзіць аўтараў лепшых скульптуры, жывапісу, графікі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, наватарскага арт-праекта і гэтак далей. Галасуюць і наведвальнікі выставы, якія вызначаюць ўладальніка Прыза глядацкіх сімпатый.

Як сказала прадстаўнік Міністэрства культуры Ірына Дрыга, «на конкурс было пададзена каля двухсот заявак ад маладых мастакоў, мастацтвазнаўцаў і аўтараў куратарскіх праектаў ва ўзросце да 31 года». З гэтых заявак камісія адабрала каля ста сарака работ, што і выстаўлены зараз у Палацы мастацтва. 

Экспазіцыя будзе працаваць да 25 жніўня. Пераможцы конкурса атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі. Апроч Міністэрства арганізатарамі конкурса сталі Нацыянальны гістарычны музей, Акадэмія мастацтваў і Беларускі саюз мастакоў.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.