Вы тут

ДАІ ўзмоцніць кантроль за бяспечнай перавозкай дзяцей 18-24 жніўня


Рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ па кантролі за бяспечнай перавозкай дзяцей "Маленькі пасажыр - вялікая адказнасць!" пройдзе ў Беларусі 18-24 жніўня, піша БЕЛТА са спасылкай на УДАІ МУС.


У час акцыі інспектары нагадаюць дарослым аб правілах бяспечнай перавозкі дзяцей і адказнасці за парушэнні. Вадзіцелям раскажуць аб выкарыстанні рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых устройстваў, а таксама прычынах і наступствах траўматызму юных пасажыраў. Супрацоўнікі ДАІ пракантралююць, наколькі аўтааматары выконваюць правілы перавозкі дзяцей і скорасныя рэжымы. Акрамя таго, перад пачаткам навучальнага года Дзяржаўтаінспекцыя ацэніць стан школьных аўтобусаў і бяспеку іх маршрутаў, праверыць, ці ліквідаваны выяўленыя раней недахопы вулічна-дарожнай сеткі каля ўстаноў адукацыі.

"Штогод у жніўні павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам непаўналетніх пасажыраў. Гэта абумоўлена масавай перавозкай дзяцей з месцаў адпачынку і аздараўлення. Невыкананне пры гэтым элементарных мер бяспекі (невыкарыстанне дзіцячых утрымліваючых устройстваў, рамянёў бяспекі, перавозка дзяцей да 12 гадоў на матацыклах і мапедах) прыводзіць да гібелі і траўміравання непаўналетніх", - канстатавалі ва УДАІ МУС. За сем месяцаў бягучага года на дарогах краіны ў ДТЗ загінулі дзевяць і атрымалі траўмы 76 дзяцей-пасажыраў. Пры гэтым 40 працэнтаў непаўналетніх перавозіліся з парушэннем правіл.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.