Вы тут

Фестываль "Архітэктурная восень - 2019" пройдзе ў Мінску з 1 верасня па 30 лістапада


Фестываль "Архітэктурная восень - 2019" пройдзе ў Мінску з 1 верасня па 30 лістапада, распавялі ў Беларускім саюзе архітэктараў, піша агенцтва "Мінск-Навіны".


Фота: yatsevich.by

Ён уключае шэраг конкурсаў, у тым ліку міжнародны біенале маладых дойлідаў "Леанарда", рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшыя праект і будоўлю. На гэты раз мерапрыемства пройдзе ў новым фармаце.

- Упершыню фестываль працягнецца не тры дні, як раней, а тры восеньскіх месяца. На працягу гэтага часу будуць праходзіць конкурсы, выставы архітэктараў і дызайнераў, майстар-класы дойлідаў, тэматычныя канферэнцыі, прэзентацыі, - адзначылі ў саюзе архітэктараў. - Традыцыйна ўручаць ганаровы прыз "Дойлід Рэспублікі Беларусь". Галоўнай пляцоўкай форуму стане Рэспубліканскі дом архітэктара.

Адкрывае мерапрыемства XIII Рэспубліканскі конкурс дыпломных праектаў выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных архітэктурных школ.

  • У гэтым годзе Беларускі саюз архітэктараў і архітэктурны факультэт БНТУ абвяшчаюць таксама новы конкурс - архітэктурнага малюнка студэнтаў айчынных вышэйшых архітэктурных школ. Падвядзенне вынікаў абодвух конкурсаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 26 верасня.

Асаблівае значэнне надаецца Мінскаму Міжнароднаму біенале маладых архітэктараў "Леанарда", які заснаваны ў 2005 годзе. У 2019-м конкурс пройдзе ў восьмы раз і зноў пад эгідай Міжнароднага саюза архітэктараў і Міжнароднай Асацыяцыі саюзаў архітэктараў. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў - 12 кастрычніка.

XIX Рэспубліканскі конкурс на лепшы праект, будоўлю і публікацыю - гэта своеасаблівыя вынікі развіцця архітэктурнай галіны за два апошнія гады. У аглядзе ўдзельнічаюць праектныя арганізацыі, архітэктурныя бюро, творчыя майстэрні, індывідуальныя прадпрымальнікі, архітэктары, рэстаўратары, дызайнеры, скульптары. Вынікі плануюць падводзіць 15 лістапада.

Таксама падчас фестывалю ў пяты раз правядуць Рэспубліканскі мастацкі конкурс дзіцячай творчасці "Архітэктура роднага краю вачыма дзяцей". У ім удзельнічаюць дзеці 6-15 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?