Вы тут

Вялікі дзякуй вам, дарагія “Сябры”!


Фэст беларускай культуры “Наша Радзіма — Беларусь”, што прайшоў у Нарве, заслугоўвае самых найлепшых слоў


Актывісты суполкі “Сябры” з Нарвы

У мінулым нумары газета пісала пра фэст (“Вечна жыві, у сонцы квітней!” — ГР, 15.07.2019), што ладзілі актывісты суполкі “Сябры” ў нарвскім Палацы культуры “Ругодив”. Мы, хто быў на свяце, — пад вялікім уражаннем ад тае падзеі. Арганізатары — проста малайцы: абсалютна ўсё прайшло на высокім узроўні. Пры ўваходзе, у фае гасцей сустракала выстава фотаздымкаў, прысвечаных Беларусі й ваенным помнікам, мемарыялам на яе тэрыторыі. У зале каля сцэны, на самой сцэне былі прыгожыя, з густам зробленыя кампазіцыі з беларускімі народнымі вырабамі, ручнікамі, кветкамі.

Вельмі арганічна ў пачатак фэсту ўпісаліся дакументальныя кадры пра Беларусь. Песню “Жураўлі” нетрадыцыйна, пранікнёна спявала юная Лізавета Гаўрылава з прыгожым, моцным голасам. І, данінай памяці загінулым, у зале мы ўсе слухалі песню стоячы. Людзі ўсхваляваліся, выціралі вочы — так усіх гэта кранула.

Вядома ж, хораша сябе паказалі таксама гаспадары (ансамбль нарвскіх “Сяброў”), а таксама спявачкі з тартускай суполкі “Спадкі”. Потым ну проста фурор зрабілі госці: народны гурт песні “Пліса” з Смалявіцкага раёна. Гэта вельмі прафесійны, з чысцюткім гучаннем, складаным шматгалоссем і дзіўнай лёгкасцю выканання гурт. А салісты! Уразіла Ірына Велянцейчык: маленькая, стройненькая — а як заспявала! Магчымасці яе голасу дзівяць, заварожваюць: так дакладна яна інтануе ад найдалікатных гукаў да проста магутнага гучання. Вельмі спадабаўся саліст Ілья Канапелька, а голас Алега Сёміна так нагадвае знакамітага “песняра” Уладзіміра Мулявіна!

Пасля канцэрта на сцэне Палаца культуры “Ругодив”

Безумоўна, увесь калектыў “Сяброў” шмат зрабіў, каб падрыхтаваць, правесці такі фэст. А галоўная роля ўсё ж належыць Людміле Аннус, кіраўніцы суполкі. Што казаць: прасцей клубу, дому культуры праводзіць падобныя імпрэзы: у іх — штат, спецыялісты на зарплаце. А грамадскай суполцы даводзіцца спадзявацца на ўласныя сілы, на энтузіязм і жаданне штосьці зрабіць. І зрабіць — на высокім узроўні! Асаблівая мая падзяка “Сябрам” за тое, што дзякуючы іх намаганням у Нарве народ заўсёды ўспрымае беларускія імпрэзы на “ўра”. Зала ў “Ругодиве” была не проста поўнай — вольных месцаў не было, людзі стаялі ўздоўж сцен. А як прымалі!!! Увогуле — захапленне!!!

Зінаіда Клыга,  старшыня Беларуска-Эстонскага Згуртавання Іда-Вірумаа БЭЗ.

Фота: Віктар Байкачоў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.