Вы тут

Легендарны гурт The Offsprіng выступіць на «Wargamіng Fest: Дзень танкіста»


Менш за месяц засталося да гучнай падзеі, якая адбудзецца 15 верасня ў мінскім парку Перамогі — фэсту «Wargamіng Fest: Дзень танкіста». Сапраўдным падарункам для больш чым 200 тысяч гасцей свята стануць артысты, якія сёлета выйдуць на галоўную сцэну.


Перад удзельнікамі сёлетняга фестывалю выступяць знакамітыя ўкраінскія, расійскія і беларускія музыкі: «Воплі Відаплясава», «Звери», «Крамбамбуля», а цвіком музычнай праграмы стане выступленне сапраўды культавай групы з сонечнай Каліфорніі — The Offsprіng.

У параўнанні з мінулым годам фестываль істотна пашырыў геаграфію ўдзельнікаў: у 2018 годзе на «Дзень танкіста» прыехалі прадстаўнікі 10 краін, у той час як на сённяшні дзень ужо чакаюць гасцей з 28 дзяржаў: як традыцыйных — Германія, Чэхія, Францыя і Польшча, так і экзатычных — ААЭ, Ганконг, Бахрэйн і Кувейт.

Фестываль запрашае ўсіх аматараў гульняў Wargamіng і проста прыхільнікаў вясёлага і актыўнага адпачынку прыходзіць разам з сем'ямі і сябрамі — для кожнага знойдзецца шмат цікавых актыўнасцяў і забавак. «Wargamіng Fest: Дзень танкіста» адбудзецца 15 верасня ў мінскім парку Перамогі (праспект Пераможцаў, 45), уваход бясплатны.

Іван КУПАРВАС

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».