Вы тут

БЧ возьме ўдзел у буйным міжнародным форуме ў Маскве


Дэлегацыя Беларускай чыгункі з 28 па 31 жніўня прыме ўдзел у Міжнародным чыгуначным салоне прасторы 1520 “PRO//Рух. ЭКСПА”, які пройдзе на тэрыторыі эксперыментальнага кальцы АТ “Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту” ў Щарбінцы, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Салон з'яўляецца унікальнай міжнароднай камунікацыйнай пляцоўкай для сустрэчы прадстаўнікоў найбуйнейшых кампаній, экспертаў і спецыялістаў у галіне чыгуначнага транспарту, а таксама дэманстрацыі і прасоўвання сучасных тэхналогій. Свае дасягненні і распрацоўкі ў галіне чыгуначнага машынабудавання, будаўніцтва, электронікі і сістэм кіравання прадставяць найбуйнейшыя кампаніі транспартнай галіны.

Важнае месца ў рамках салона адведзена выставачнай экспазіцыі. Яна з'яўляецца самай маштабнай на прасторы каляіны 1520, яе плошча складае 20 000 квадратных метраў, дзе размесцяцца больш за 100 натурных узораў тэхнікі. Экспазіцыя будзе падзелена на пэўныя тэматычныя зоны.

Дзелавая праграма салона пройдзе ў фарматах пленарных сесій, круглых сталоў і дыскусій. У парадак праграмы ўключаны пытанні стратэгічнага значэння: лічбавая трансфармацыя чыгуначнай галіны, грузавыя і пасажырскія цягнікі новага пакалення, маркетынг і збыт рухомага саставу, інавацыі і мадэрнізацыя інфраструктуры, інфарматызацыя і кібербяспека чыгуначнага транспарту і шэраг іншых.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?