Вы тут

У Ізраілі знайшлі вінны завод крыжакоў


Гіганцкі завод па вытворчасці алкаголю, выбудаваны ўдзельнікамі Крыжовых паходаў, выявілі ў ізраільскім горадзе Мілія, паведамляе Mir24.tv.


Археолагі і група добраахвотнікаў з мясцовых жыхароў праводзілі работы па ўмацаванні руін замка, узведзенага для французскага караля Балдуіна III ў сярэдзіне XII стагоддзя.

Праводзячы раскопкі ля найбліжэйшага дома, яны натыкнуліся на рэшткі вінакурні вялікіх памераў.

Яе ўзрост ацанілі прыблізна ў 700 гадоў.

Вінакурня мела адразу два паралельныя ярусы для драбнення вінаграду. Рабочыя ціснулі ягады, каб атрымаць сок, які затым сцякаў у глыбокую яму. Археолагі прыйшлі да высновы, што яму вырылі яшчэ на некалькі стагоддзяў раней, падчас рымскай аблогі горада.

Вядома, што буйныя вінакурні будавалі візантыйцы, але ў крыжакоў, як лічылі спецыялісты, "не было нічога падобнага".

Верагодна, гэта самы вялікі вінны завод, выбудаваны ваярамі за ўвесь час знаходжання ў Леванце (агульная назва краін ўсходняй частцы Міжземнага мора).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».