Вы тут

У выхадныя ў Мінску на ўчастку пр. Незалежнасці будзе абмежаваны рух


Рух на ўчастку пр. Незалежнасці ад вул. П. Броўкі да вул. Талбухіна часова абмяжуюць з-за асфальтавання дарогі, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".


Абмежаванні будуць дзейнічаць на цотным баку праспекта. Яны закрануць працу грамадскага транспарту.

У прэс-службе Мінгарвыканкама праінфармавалі: з 05:00 17 жніўня да 6:00 19 жніўня грамадскі транспарт пойдзе па-іншаму. Рух аўтобусаў маршруту № 20 часова арганізуюць з боку ДС "Ангарская-4" да РК "Акадэмічная", маршруту № 37 у напрамку ДС "Карбышава" - па вул. Платонава, Сурганава, пр. Незалежнасці, назад - без зменаў.

Спецыялісты папярэдзілі, што ў перыяд правядзення работ таксама магчымае кароткачасовае спыненне руху пасажырскага транспарту на скрыжаванні вул. Сурганава і пр. Незалежнасці, а пры правядзенні работ у зоне пунктаў прыпынку "Дом друку", "Пл. Калініна","Станцыя метро "Парк Чалюскінцаў" пры руху ў напрамку вул. Валгаградскай будзе праведзена іх кароткачасовая адмена для ўсіх маршрутаў, якія праходзяць.

Жыхароў і гасцей горада просяць улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.