Вы тут

У Мазырскім раёне перакулілася цыстэрна з прапан-бутанам


Сёння ў 1.42 ратавальнікам паступіла паведамленне пра дарожна-транспартнае здарэнні каля вёскі Праўцюкі Мазырскага раёна.


Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што адбылося перакульванне цыстэрны з прапан-бутанам ёмістасцю 18,5 тоны. Кіроўца цягача — грамадзянін Украіны — пакінуў аўтамабіль самастойна, не пацярпеў і ў медыцынскай дапамозе не маў патрэбы, паведамілі ў МНС.

У 2.45 работнікі Мазырскага міжрайгазу правялі замеры на наяўнасць прапан-бутану ў паветры: уцечкі газу не выяўлена. Месца ДТЗ было абгароджана, тэрыторыя ачэплена супрацоўнікамі ДАІ ў чаканні перапампоўкі звадкаванага газу ў парожнюю ёмістасць. Пасля гэтага перавернутую цыстэрну паставілі ў транспартнае становішча.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».