Вы тут

ДАІ ўзмоцніць кантроль на дарогах краіны ў выхадныя


Пра гэта паведамілі ва УДАІ МУС.


Ва ўсіх рэгіёнах арганізуюцца спецыяльныя мерапрыемствы, скіраваныя на выяўленне выпадкаў кіравання транспартам (у тым ліку матацыкламі і мапедамі) кіроўцамі ў стане ап'янення, а таксама асобаў, якія не маюць права кіравання.

Інспектары арыентаваны на спыненне грубых парушэнняў ПДР усімі ўдзельнікамі руху, у тым ліку веласіпедыстамі. У сферы павышанай ўвагі апынуцца і кіроўцы, што грэбуюць правіламі манеўравання, абгону і праезду пешаходных пераходаў.

Акрамя таго, увесь тыдзень, пачынаючы з нядзелі 18 жніўня, у рамках прафілактычнай акцыі “Маленькі пасажыр -- вялікая адказнасць!” ДАІ з асаблівай дбайнасцю будзе сачыць за выкананнем патрабаванняў бяспечнай перавозкі дзяцей.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».