Вы тут

Чым здзівіць «Дасін»?


Будаўніцтва асноўных праектаў пекінскага аэрапорта “Дасін” паспяхова завяршылася.  Гэты вялікі міжнародны авіяхаб здзівіць свет шматлікімі асаблівасцямі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Будаўнічая плошчу тэрмінала новага аэрапорта дасягае 1,4 млн. кв.  метраў, што эквівалентна агульнай плошчы першага, другога і трэцяга тэрміналаў міжнароднага аэрапорта Пекіна «Шоўду».  Аэрапорт “Дасін” стаў найбуйнейшым у свеце па маштабе адзінага тэрміналу, а таксама найскладанай у тэхналагічным плане канструкцыяй. Дах падтрымліваецца васьмю слупамі, якія падобныя на кветкі, якія цягнуцца ад даху да зямлі.  Днём сонца асвятляе памяшканне праз вокны, ствараючы адчуванне прастору, дзякуючы гэтаму няма неабходнасці ўключаць святло.

У тэрмінале прыменена пяціканцовая канфігурацыя калідора з цэнтральным выпраменьваннем.  Пасля праходжання надгляду ад цэнтра тэрмінала да самага далёкага выхаду каля 600 метраў можна дайсці за 8 хвілін.  Па эфектыўнасці новы аэрапорт пераўзыходзіць іншыя аналагічныя аэрапорты свету. Ён злучаецца з маршрутамі высакахуткасных і міжгарадскіх чыгунак.  Цягнікі могуць развіваць хуткасць да 250 км/г, гэта першы аэрапорт, пад тэрміналам якога пракладзена высакахуткасная чыгунка.З мэтай памяншэння ўплыву вібрацыі, будаўнічая кампанія ўстанавіла 1152 ізаляцыйных гнязда.

 У аэрапорце «Дасін» упершыню будзе створаны транспартны калідор шырынёй у 100 метраў і даўжынёй у 8 км, ён стане комплекснай станцыяй для пасажыраў розных відаў транспарту, у тым ліку высакахуткасных цягнікоў, экспрэса і аўтобусаў. Будзе створана найбуйнейшая ў свеце аўтаматызаваная сістэма кіравання паветраным рухам, упершыню ўжыта функцыя ўпарадкавання руху самалётаў і аўтаматычная паслядоўнасць, скарочаны час кружэння і чакання паветраных суднаў на ўзлётна-пасадачнай паласе.  Такім чынам, у новым тэрмінале чакаецца рацыянальнае выкарыстанне паветранай прасторы і рэсурсаў аэрапорта, павышэнне эфектыўнасці функцыянавання.

 Плануецца, што новы міжнародны аэрапорт пачне сваю работу 30 верасня.  Да таго часу «Дасін» і «Шоўду» стануць двума паветранымі вузламі, а разам з міжнародным аэрапортам Цяньцзіня «Біньхай» і аэрапортам Шыцзячжуана «Чжэндзін»утвараюць групу авіяхабаў у раёне Пекіна, Цяньцзіня і правінцыі Хэбэй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».