Вы тут

Школа праваднікоў у Тыбеце


Тыбецкая школа альпінізму, якая цяпер называецца Гімалайская школа горных праваднікоў у Лхасе (Тыбецкі аўтаномны раён, Паўднёва-Заходні Кітай), адзначыла 20-годдзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Яна афіцыйна адкрылася ў 1999-м. Дадзеная навучальная ўстанова з'яўляецца другой у свеце (разам са Школай горных лыж і альпінізму Францыі (ENSA), дзе рыхтуюць прафесійных горных гідаў.

Да цяперашняга моманту Гімалайская школа горных праваднікоў ужо правяла набор 12 груп студэнтаў і падрыхтавала каля 300 спецыялістаў, у тым ліку горных праваднікоў, памочнікаў гідаў, кухараў, фатографаў і відэааператараў, спартсменаў і перакладчыкаў. Выпускнікі школы правялі каля 200 кітайскіх і замежных альпіністаў на вяршыню гары Эверэст, больш за 200 студэнтаў школы каля 450 раз паспяхова пакарылі найвышэйшую кропку свету.

Цяпер выпускнікі школы адыграюць важную ролю ў выратаванні людзей у гарах, навуковых даследаваннях, ахове навакольнага асяроддзя, а таксама ў спаборніцтвах па зімовых і летніх відах спорту.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.