Вы тут

13 мільярдаў долараў ахвяраванняў


У 2018 годзе ў Кітаі на дабрачынныя мэты былі сабраныя ахвяраванні ў памеры звыш 90 млрд юаняў (13,1 млрд долараў), паведамілі ў Міністэрстве грамадзянскай адміністрацыі КНР (МГА), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У Кітаі зарэгістравана больш за 7500 дабрачынных арганізацый, сукупныя чыстыя актывы якіх дасягнулі 160 млрд юаняў, сказаў Цзя Сяацзю, кіраўнік дэпартамента МГА па філантропіі і сацыяльнай працы. Акрамя таго, у КНР налічваецца 204 дабрачынныя траставыя праекты з кантрактамі на суму 2,25 млрд. юаняў.

Чыноўнік таксама паведаміў, што ў Кітаі больш за 1,2 млн чалавек занятыя ў якасці прафесійных сацыяльных работнікаў і 439 тыс. з іх маюць сертыфікаты. Больш за 120 млн кітайцаў зарэгістраваныя ў якасці валанцёраў. У краіне дзейнічае 12 тыс. зарэгістраваных арганізацый па прадастаўленню валанцёрскіх паслуг, сказаў Цзя Сяацзю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?