Вы тут

Кітайцы выбралі півоню нацыянальнай кветкай


Кітайская асацыяцыя кветак і траў правяла адкрытае галасаванне на сваім афіцыйным сайце, каб выбраць нацыянальую кветку.  Згодна з вынікамі, першае месца заняла півоня, якая атрымала каля 80 працэнтаў галасоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па паведамленні Асацыяцыі кветак і траў, вынік дадзенага апытання прадастаўлены адпаведным органам ў якасці матэрыялу для выбару нацыянальнай кветкі. Як вядома, півоня з'явілася ў Кітаі.  Да цяперашняга часу гэтая кветка налічвае больш за 4000-гадовую гісторыю і шырока распаўсюджана, мае мноства розных сартоў. 

Півоня вельмі яркая і вытанчаная, абазначае багацце, высакароднасць і шчасце.  Яна называецца «кветкай багацця і знатнасці», «каралевай кветак» і «незвычайнай прыгажуняй».  У півоні багатая культурная спадчына, і ў часы дынастыі Тан (618-907 гг.) яе лічылі нацыянальнай кветкай.  Старажытныя адукаваныя кітайцы бачылі ў півоні ўвасабленне дзяржаўнай моцы, спакойнага росквіту дзяржавы і дабрабыту народа, палітычнай стабільнасці і згуртаванасці насельніцтва.  Акрамя таго, півоня мае медыцынскую і харчовую каштоўнасць.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.