Вы тут

Участковы міліцыянер з табельнай зброі абясшкодзіў лісу


Сёння каля 11 гадзін у Слуцкі РАУС звярнулася гараджанка. Яна паведаміла, што ў двары дома маці, што жыве ў вёсцы Шышчыцы, знаходзіцца ліса, меркавана – хворая на шаленства.


Як паведамілі ў УУС Мінаблвыканкама, жанчына зайшла ў хлеў, каб узяць сельскагаспадарчы інструмент і ўбачыла жывёлу. Ліса кінулася на яе, маці заяўніцы выбегла на двор і схавалася ў хаце. Праз акно случчанка назірала, як ліса кідаецца з боку ў бок, шыпіць, скуголіць.

Інфармацыя пра здарэнне была перадзена ўчастковаму. Той знаходзіўся на адміністрацыйным участку ў 15 хвілінах язды ад вёскі. Супрацоўнік міліцыі адразу ж звязаўся з мясцовымі паляўнічымі і папрасіў іх паназіраць за жывёлай, каб яна не ўцякла, а заадно не падпускаць да двара, дзе знаходзіцца ліса, нікога старонняга.

У 11.15 міліцыянер прыбыў на месца, на падыходзе да двара заўважыў жывёлу. Ліса таксама заўважыла чалавека і, ашчэрыўшыся і заскуголіўшы, стала паводзіць сябе агрэсіўна і кідацца ў бок супрацоўніка міліцыі.

Пераканаўшыся, што паблізу няма людзей, участковы інспектар выкарыстаў табельную зброю - адным стрэлам абясшкодзіў жывёлу.

Цяпер на месцы чакаюцца прадстаўнікі ветэрынарнай службы, якія павінны забраць жывёлу для правядзення адпаведнай экспертызы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ліса не паспела нікому прычыніць шкоды.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.