Вы тут

У Гродне гандляр на рынку сустракаў пакупнікоў галышом


У Гродне затрымалі прадаўца акуляраў, які сустракаў пакупнікоў галышом, перадае БелТА са спасылкай на УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фотаздымак мужчыны, які ў такім незвычайным выглядзе прадаваў акуляры на Скідзельскім рынку, трапіў ў сацыяльныя сеткі.

"Цяжка сказаць, ці прыцягнула гэта пакупнікоў, але ў сітуацыі вырашылі разабрацца праваахоўныя органы і даць дзеянням грамадзяніна прававую ацэнку", - распавялі ў міліцыі.

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна без цяжкасцей высветлілі асобу прадаўца. Ім аказаўся мужчына 1970 года нараджэння, які раней трапляў у поле зроку праваахоўнікаў. У некаторых выпадках ён быў падазраваным у злачынстве, а аднойчы і сам звяртаўся па дапамогу, калі ў яго скралі тыя самыя акуляры, якімі мужчына гандляваў. У гэты дзень грамадзянін знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Ён сам не змог растлумачыць, што падштурхнула яго на такі ўчынак.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.