Вы тут

Праслухоўванне ўдзельнікаў нацадбору дзіцячага "Еўрабачання-2019" пройдзе 20 жніўня


Праслухоўванне удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 20 жніўня ў Белтэлерадыёкампаніі. Жывое праслухоўванне юных дараванняў будзе праходзіць на самай вялікай тэлевізійнай пляцоўцы - у студыі "600 метраў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.


Фота org.ru

Тэрмін прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы скончыўся 15 жніўня. На адрас Белтэлерадыёкампаніі ў электронным выглядзе паступілі 44 заяўкі.

"Паступілі анкеты як ад сольных выканаўцаў, так і ад калектываў. Некаторыя з іх ужо не першы раз змагаюцца за права прадставіць нашу краіну на міжнародным форуме. У прыватнасці, гэта Марыя Жыліна, Арына Пехцерава, Анастасія Жабко, Марыя Гулевіч, групы "Нясумны ўзрост" і Мonkey Tops. Ужо 20 жніўня патэнцыйныя ўдзельнікі музычнага форуму змогуць прадставіць свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы ў самай вялікай студыі на Макаенка, 9 - знакамітай "шасцісотцы". Да праслухоўвання будуць дапушчаны ўсе прэтэндэнты, чые заяўкі аформлены ў адпавяданнямі з патрабаваннямі, названымі ў палажэнні нацадбору", - распавялі ў прэс-службе.

У фінал пройдуць ад сямі да дзесяці выканаўцаў. Гала-канцэрт адбудзецца не пазней 27 верасня.

Прадстаўніка Беларусі для ўдзелу ў міжнародным песенным форуме выберуць па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Усе правы, якія адносяцца да правядзення нацадбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі як адзінаму ў краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў Глівіцэ (Польшча).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.