Вы тут

Чэмпіянат Еўропы па муай-тай пройдзе з 4 да 11 лістапада


Адпаведны дагавор быў падпісаны старшынёй Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса, міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым і віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай федэрацыі муай-тай Анатолем Сімончыкам.


Права прыняць наймацнейшых байцоў кантынента Мінск атрымаў нечакана, першапачаткова турнір павінен быў прайсці ў Іспаніі, але месца правядзення вырашылі змяніць. Нягледзячы на сціслыя тэрміны падрыхтоўкі да маштабнага спаборніцтва, Юрый Караеў адзначыў, што Мінск будзе гатовы прыняць турнір. «Мы вельмі сур'ёзна падыходзім да арганізацыі і лагістыкі. На чэмпіянаце свету ў Бангкоку, напрыклад, шлях ад гасцініцы да месца правядзення баёў быў доўгі, ды і самі ўмовы — складаныя. Побач — рынак, чад ад якога перашкаджаў спартсменам. Былі пытанні па харчаванні: арганізатары прапанавалі толькі тайскую кухню, а яна вельмі своеасаблівая. У Мінску ж мы пастараемся зрабіць так, каб усім было камфортна. Падчас чэмпіянату свету ў 2017 годзе ўдзельнікаў вазілі на «Лінію Сталіна». Спадабалася нават індусам, якіх шакіраваў нечаканы снег. Цяпер таксама прыдумаем якую-небудзь цікавую праграму», — адзначыў Караеў.

Плануецца, што ўдзел у кантынентальным форуме возьмуць атлеты больш чым з 35 краін.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Нечакана, але прыемна

Выбар рэдакцыі

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.

Грамадства

Збiраемся ў школу. У жнiўнi адна з галоўных задач мам i татаў — «экiпiроўка» дзяцей да 1 верасня

Збiраемся ў школу. У жнiўнi адна з галоўных задач мам i татаў — «экiпiроўка» дзяцей да 1 верасня

Першае i галоўнае правiла — яшчэ дома вызначыцеся з тым, што вам трэба.