Вы тут

У Мінску прайшоў перадапошні канцэрт «Класікі ля Ратушы»


На чарговым канцэрце ў сталічным Верхнім горадзе загучаць Эдвард Грыг, Фрыдэрык Шапэн, Клод Дэбюсі, а на вялікім экране будзе паказаны натхнёны «Карцінкамі з выстаўкі» Мадэста Мусаргскага анімацыйны фільм. Перадапошні вечар фестывалю павінны зрабіць Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі і беларускі піяніст-віртуоз Цімур Сергееня. Сёлетняй «Класікі ля Ратушы» засталося няшмат.


Першай часткай канцэрта стане выкананне аркестрам Моцарта, Грыга, Чайкоўскага і, апроч гэтага, тых самых «Карцінак з выстаўкі» Мусаргскага ў аркестроўцы Юлія Туроўскага — віяланчэліста і дырыжора, які заснаваў І Musісі dе Mоntreаl Сhаmbеr Оrсhеstrа, што існуе і дае канцэрты дагэтуль. Падчас выканання Мусаргскага на вялікім экране будзе паказвацца фільм «Танцуючыя малюнкі з выстаўкі» дачкі Юлія Туроўскага — мастачкі Наталлі Туроўскай, што якраз натхнілася гэтым цыклам п'ес.

Ужо сталы ўдзельнік «Класікі ля Ратушы» беларус Цімур Сергееня — між іншым, прафесар Вышэйшай школы мастацтваў Каралеўскай кансерваторыі Гента ў Бельгіі — гэтым разам будзе саліраваць: у другой частцы канцэрта ён выканае Шапэна, Рахманінава, Ліста, Дэбюсі, Мендэльсона ды іншых.

Апроч сённяшняга, у Мінску пройдзе яшчэ адзін класічны канцэрт у рамках «Класікі ля Ратушы» — 31 жніўня пад адкрытым небам сыграе беларускі Прэзідэнцкі аркестр і завершыць «сезон».

Нагадаем, сёлетні фестываль — пяты, юбілейны, таму канцэрты былі арганізаваныя ў пяці беларускіх гарадах. Апроч Мінска, музычныя калектывы сыгралі ў Віцебску, Гродне, Брэсце і Гомелі.

Як звычайна, уваход на канцэрт — бясплатны. Прылучыцца да выступленняў можна таксама праз відэасэрвіс VОKА, дзе вядуцца прамыя трансляцыі мінскіх канцэртаў і захоўваюцца іх запісы. Фестываль арганізуецца пры падтрымцы кампаніі А1 і Мінгарвыканкама.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Горад гучыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?