Вы тут

У Брэсце 18-гадовы хлопец разграміў сякерай гіпермаркет


Супрацоўнікі Дэпартамента аховы ў Брэсце затрымалі хлопца, які сякерай граміў гіпермаркет, паведамляе ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.


Сёння каля 00:30 гадзін 18-гадовы брэстаўчанін, разбіўшы сякерай шкляныя дзверы крамы, увайшоў у памяшканне і пачаў граміць вітрыны гандлёвых павільёнаў.

Спрацавала ахоўная сігналізацыя. Да месца здарэння маментальна выбыла група затрымання аддзела Дэпартамента аховы Маскоўскага раёна Брэста.

На неаднаразовыя патрабаванні міліцыянераў кінуць сякеру і добраахвотна здацца малады чалавек не рэагаваў і працягваў рухацца на праваахоўнікаў.

Супрацоўнікі міліцыі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля чаго зламыснік спалохаўся і спыніўся. Праваахоўнікі хутка і прафесійна затрымалі хулігана.

Хуліган затрыманы. Брэсцкім міжрайаддзелам СК распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК (хуліганства). Праводзяцца следчыя дзеянні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?