Вы тут

Што вядома пра пажар у адэскім гатэлі, у выніку якога загінулі 9 чалавек


Учора каля гадзіны ночы ў адэскім гатэлі "Токіа Стар" на вуліцы Вадаправоднай,1а адбыўся пажар. У выніку загінула 9 чалавек, яшчэ 10 пацярпелі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях. 


Спачатку паведамлялася пра 8 загінулых, аднак пазней іх колькасць павялічылася да 9.

Усяго ў гатэлі знаходзілася каля 200 чалавек, з іх 136 эвакуіравалі, астатнія выбраліся самастойна.

"На момант пажару ў будынку было 29 замежнікаў, з іх: беларусаў - 14, туркаў - двое, Малдова - адзін, Польшча - адзін, Францыя - пяць, Германія - адзін, ЗША - два чалавекі, Ірак - адзін, Узбекістан - адзін чалавек, Вялікабрытанія - адзін чалавек", - заявілі на брыфінгу прадстаўнікоў Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях ў Адэскай вобласці.

Да 04:32 пажар быў ліквідаваны на плошчы 1000 м.кв.

На месцы здарэння працавала аператыўная група галоўнага ўпраўлення ДСНС у Адэскай вобласці. Да тушэння прыцягнулі 65 супрацоўнікаў службы і 12 адзінак тэхнікі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на старонцы ў Фэйсбуку паабяцаў пакараць уладальніка "Токіа Стар" - адэскага бізнесмена Вадзіма Чорнага.

"Асабіста прасачу, каб пакаранне адпавядала нормам закона і патрабаванням справядлівасці. Бо нельга ставіць уласны прыбытак вышэй чалавечых жыццяў. Мае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых. Дзякуй выратавальнікам і паліцыі. Асобны дзякуй адэсіту, які даў прытулак выратаваным пастаяльцам гэтага гатэля", - напісаў ён.

У паведамленні Міністэрства ўнутраных спраў Украіны сказана, што паліцыя пачала расследаванне. Зараз яна разглядае тры магчымыя прычыны здарэння, сярод якіх - паджог з мэтай сховы забойства. Другая версія - парушэнне правіл бяспекі, якая з'яўляецца прыярытэтнай. А трэцяя - неасцярожнае выкарыстанне агня наведвальнікамі, якія знаходзіліся ў будынку. Уладальніка гатэля Вадзіма Чорнага затрымалі. 

Вядома, што ў ліпені 2019 года прадстаўніка Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях не дапусцілі да праверкі будынка "Токіа Стар", з-за таго, што ўладальнік гатэля змяніў форму ўласнасці, паведамілі ў прэс-службе МУС Украіны.

У Адэскай вобласці аб'яўлены траўр па ахвярах  пажара ў гатэлі, паведамілі ў прэс-службе Адэскай гарадской адміністрацыі. У гэты дзень на ўсёй тэрыторыі вобласці павінен быць прыспушчаны Дзяржаўны сцяг Украіны. Мэр Адэсы Генадзь Труханаў таксама даў распараджэнне пра дзень траўра ў горадзе сёння, 18 жніўня.

Фота: dsns.gov.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.