Вы тут

Ва Ульянаўскай вобласці Расіі падлетак забіў сваю сям'ю і скончыў жыццё самагубствам


Крымінальная справа аб забойстве сям'і ў сяле Патрыкеева распачата следчымі органамі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Ульянаўскай вобласці, паведамляе ТАСС са спасылкай на Следчы камітэт Расіі.


У адным з дамоў каля 11.00 па мясцовым часе былі знойдзены целы двух пенсіянераў, іх дачкі і двух 4-гадовых дзяцей з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Пазней у 500-х метрах ад дома побач з вышкай сотавай сувязі знойдзена цела 16-гадовага падлетка, сваяка забітых. Крыніца ў рэгіянальнай пракуратуры паведаміла, што падлетак пакінуў перадсмяротную запіску, у якой кажа аб жаданні cкончыць з сабой і перажываннях, як на гэта адрэагуюць сваякі.

"Для таго, каб у іх не было негатыўных эмоцый, ён вырашыў забраць родных з сабой", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Следчыя органы разглядаюць такі ход падзей як адну з версій.

Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 105 КК РФ "Забойства двух і больш асоб, у тым ліку малалетняга". Самога падлетка ў сяле характарызуюць станоўча. Намеснік губернатара рэгіёну паведаміў ТАСС, што хлопец вучыўся ў школе ў суседнім сяле і быў выдатнікам, захапляўся камп'ютарамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».