Вы тут

У Чэрвеньскім раёне шасцігадовы хлопчык трапіў пад колы аўтамабіля


У Чэрвеньскім раёне вадзіцель, які кіраваў аўтамабілем Peugeot, збіў шасцігадовага хлопчыка, паведамілі БЕЛТА ў Чэрвеньскім РАУС.


Няшчасны выпадак адбыўся ў вячэрні час у аграгарадку Любішына на вуліцы Спартыўная.

55-гадовы кіроўца, які працуе ў адной з арганізацый Мінска, збіў 6-гадовага хлопчыка. Падрабязнасці аварыі пакуль удакладняюцца.

Па папярэдніх звестках, кіроўца быў п'яны, але прайсці агляд на прадмет стану алкагольнага ап'янення адмовіўся. Хлопчык быў шпіталізаваны з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.