Вы тут

Затрымак цягнікоў з-за ілжэмініравання вакзалаў на Беларускай чыгунцы не было


Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Нагадаем, што сёння ў сувязі з паступіўшым у 8 гадзін 56 хвілін  паведамленнем па электроннай пошце ў кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі аб мініраванні шасці чыгуначных вакзалаў у Мінску, Гродне, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Віцебску супрацоўнікамі праваахоўных органаў былі арганізаваны праверачныя мерапрыемствы, падчас якіх небяспечных прадметаў не выяўлена.

У перыяд правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў адхілення ў графіку руху цягнікоў не дапушчана. З 9 гадзін 45 хвілін да 11 гадзін 30 хвілін адсутнічала магчымасць прадстаўлення інфармацыі кантакт-цэнтрам БЧ па тэлефонах 105, 151, электроннай пошце і месенджараў Viber, Telegram і WhatsApp, а таксама па званку з інфармацыйна-даведачных тэрміналаў, устаноўленых на вакзалах краіны.

Чыгуначныя вакзалы працуюць у штатным рэжыме, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.