Вы тут

Малююць дзеці Беларусь


У Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры падвялі вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Беларусь мая” і ўзнагародзілі пераможцаў


Адзін з конкурсных малюнкаў

Конкурс гэты ладзілі наш Цэнтры беларускай культуры ў супрацы з Генеральным консульствам Беларусі у Даўгаўпілсе, Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым”. Прысвячаўся ён стагоддзю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. А 12 ліпеня ў Цэнтры беларускай культуры мы падводзілі вынікі конкурсу ды ўзнагароджвалі юных пераможцаў.

Больш за 30 вучняў школ Даўгаўпілса й Даўгаўпілскага краю паўдзельнічалі ў творчым спаборніцтве. І ўсе працы былі прадстаўлены на выставе “Беларусь мая”, што з 26 чэрвеня па 3 ліпеня экспанавалася ў Латгальскай цэнтральнай бібліятэцы. Выставу пабачылі таксама прадстаўнікі дзелавых колаў Латгаліі на прыёме, арганізаваным Генконсульствам Беларусі ў гонар Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Цэнтры культуры “Варпа”. А ўрэшце тыя дзіцячыя малюнкі вярнуліся ў ЦБК, дзе кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў у трох узроставых групах.

І вось — урачыстасць, узнагароджанне пераможцаў. Колькі радасці ў вачах юных мастакоў, іх родных! Дыпломы, салодкія прызы й прылады для малявання пераможцам уручалі Генеральны консул Беларусі Уладзімір Клімаў і кіраўніца ЦБК, старшыня беларускага таварыства “Уздым” Жанна Раманоўская. “Гледзячы на вашыя малюнкі, адразу разумееш, што на іх намалявана менавіта Беларусь, няхай гэта будуць нацыянальныя жывёлы бусел і зубр, танцоры ў народных строях ці сімвалы гарадоў”, — адзначыў, віншуючы пераможцаў, Уладзімір Клімаў.

Уладзімір Клімаў і Жанна Раманоўская віншуюць пераможцаў конкурсу

Ва ўзроставай групе 7–9 гадоў пераможцамі прызнаныя Лізавета Шушарт, Багдан Палтаронак ды Арвід Сантоцкі, у групе 10–12 гадоў — Саманта Доўгань, Караліна Бура ды Ксенія Лукашонак, у групе 13–15 гадоў — Надзея Чарнова, Марына Чарнова ды Караліна Казачонак. Спецыяльнымі прызамі адзначаны двое дзяцей з беларускай школы нядзельнага дня “Вясёлка”: за працу ў камандзе Акім Воранаў і як самая юная ўдзельніца конкурсу Кацярына Кузьміч.

Паэт, сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Валодзька павіншаваў вучняў з творчымі дасягненнямі. Ён прачытаў дзіцячыя вершы са свайго зборніка, які затым з дароўным надпісам уручыў юным мастакам.

Арганізатары ўдзячныя ўдзельнікам конкурсу, іх бацькам і педагогам за спагадлівасць, а таксама Латгальскай цэнтральнай бібліятэцы і Мастацкай школе “Саулес скола” — за падтрымку.

Жанна Раманоўская, кіраўніца Цэнтра беларускай культуры, г. Даўгаўпілс.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».