Вы тут

Каля 100 выхаванцаў дзіцячых дамоў прайшлі навучанне ў IT-лагеры МТС


У Брэсцкай вобласці завяршыўся праект “IT-лагер”. У гэтым годзе інтэнсіў па сучасных тэхналогіях быў арганізаваны для амаль сотні выхаванцаў дзіцячых дамоў, а таксама дзяцей з сем'яў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Школьнікі вучыліся праграмаваць, ствараць сайты і канструяваць робатаў.


IT-лагер МТС праходзіў на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Колас" і дзіцячых аздараўленчых лагераў “Арляня” і “Салют” у Брэсцкай вобласці. Урокі праводзілі выкладчыкі Школы інфармацыйных тэхналогій па шасці тэматычных кірунках: “Робататэхніка”, “Стварэнне сайта”, “3D-мадэляванне”, “Праграмаванне ў Scratch і Kodu”, “Графічны дызайн” і “Дызайн інтэрфейсаў”.

Вучэбная праграма была распрацавана для школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Дзеці вывучалі асновы праграмавання, малявалі аб'ёмныя 3D-мадэлі, вучыліся самастойна ствараць робатаў. Для замацавання навыкаў  яны распрацоўвалі сайты са зручным карыстальніцкім інтэрфейсам і пісалі праграмы для чат-ботаў.

У рамках праекта таксама прайшоў адкрыты ўрок, які правёў робат. Больш за 250 дзяцей даведаліся пра асноўныя прынцыпы робататэхнікі. Акрамя таго, кібер-педагог расказаў, з якіх элементаў складаецца прылада са штучным інтэлектам, дзе сёння выкарыстоўваюцца робаты і якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў будучыні.

“IT-лагер” — сумесны праект кампаніі МТС і Міністэрства адукацыі. У гэтым годзе ён быў рэалізаваны ўжо ў трэці раз.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.