Вы тут

У адным са сталічных храмаў зламыснік скраў каштоўнасці з абраза і здаў іх у ламбард


Гэтае здарэнне адбылося ў адным з храмаў Першамайскага раёна сталіцы. Раней судзімы 19-гадовы мінчанін вырашыў аднавіць сваю злачынную дзейнасць. У адзін з дзён малады чалавек прыняў рашэнне схадзіць у царкву, але, як аказалася, не з добрай мэтай, а з злачыннай - выкрасці каштоўнасці, падораныя храму вернікамі.


Як перадае ГУУС Мінгарвыканкама, дачакаўшыся моманту, калі ў святыні будуць адсутнічаць людзі, зламыснік падышоў да абраза і выкраў з яе каля 150 ювелірных вырабаў. Набытую маёмасць хлопец здаў у ламбарды. Сума шкоды склала каля тысячы рублёў.

Праваахоўнікі Савецкага РУУС г. Мінска сумесна з АМАП ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі зламысніка па месцы жыхарства. Вядома, што малады чалавек нідзе не працаваў і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за рабаванне.

За крадзеж зламыснік можа атрымаць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.