Вы тут

Пройдзе акцыя па выкананні правілаў паводзінаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту


БЧ сумесна з галіновым камітэтам БРСМ і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў 23 жніўня з 11.00 да 14.00 ва ўсіх абласцях краіны правядзе акцыю “Стоп - няправільны крок”, паведаміў прэс-цэнтр магістралі.


Мерапрыемствы пройдуць на чыгуначных аб'ектах і участках, на якіх была адзначана найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Усяго акцыяй будзе ахоплена больш за 80 станцый і прыпыначных пунктаў магістралі. З парушальнікамі правядуць тлумачальныя гутаркі, ім уручаць памяткі “Бяспека на чыгуначным транспарце”.

Мэтай правядзення акцыі “Стоп - няправільны крок” з'яўляецца інфарміраванне грамадзян аб правілах паводзінаў пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, зніжэнне колькасці парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыка правапарушэнняў на аб'ектах БЧ з удзелам непаўналетніх .

За 7 месяцаў бягучага года на магістралі адбылося 64 выпадкі невытворчага траўматызму, што на тры выпадкі больш, чым у 2018 годзе. 43 чалавекі загінулі, 21 - траўмаваны. Сярод пацярпелых - пяць непаўналетніх.

Так, толькі за мінулы тыдзень на БЧ адбыліся дзве трагедыі з удзелам апошніх. 14 жніўня 14-гадовы падлетак на веласіпедзе ў слухаўках перасякаў чыгуначныя пуці, якія ахоўваюцца, пераезду перагона Маладзечна - Уша, не пачуў надыходзячы цягнік і быў смяротна траўмаваны. У Баранавічах 21-гадовы хлопец 18 жніўня вырашыў зрабіць сэлфі на пешаходным мосце праз чыгуначныя пуці, дзе быў траўміраваны электрычным токам. З апёкамі цела другой ступені пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Варта адзначыць, што асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў з'яўляецца невыкананне пешаходамі і кіроўцамі мер бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, фатаграфаванне на аб'ектах чыгуначнага транспорту, парушэнне кіроўцамі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і памятаць, што чыгунка не даруе памылак. Выконваючы элементарныя правілы бяспекі можна пазбегнуць трагедыі:

  • не хадзіць па чыгуначных пуцях ў неўстаноўленых месцах;
  • не пераходзіць і не перабягаць праз чыгуначныя пуці перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў;
  • не пераходзіць праз пуці адразу ж пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага напрамку;
  • не пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме або паказаннях чырвонага сігналу святлафора;
  • на станцыях і перагонах не падлазіць пад вагоны і не пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз дарогу;
  • не праходзіць уздоўж чыгуначнага шляху бліжэй 5 метраў ад крайняга рэйкі.

У прэс-цэнтры магістралі таксама звярнулі ўвагу, што праход па чыгуначных пуцях ў неўстаноўленых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да 2 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.