Вы тут

БЧ возьме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня


Беларуская чыгунка прыме ўдзел у XIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Транспарт і лагістыка-2019" і Беларускім транспартным кангрэсе. Міжнародны транспартны форум пройдзе з 1 па 3 кастрычніка ў Мінску, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


На адной пляцоўцы размесціцца выставачны стэнд Беларускай чыгункі і дзяржаўнага прадпрыемства “Белінтэртранс -- транспартна-лагістычны цэнтр” (БТЛЦ), якія будуць аформлены ў адзіным стылістычным выкананні.

На стэндзе Беларускай чыгункі будзе прадстаўлена інфармацыя аб тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях магістралі. Арганізаваны мультымедыйныя прэзентацыі аб рэалізаваных за апошнія гады БЧ значных праектах па розных напрамках: інвестыцыйная палітыка, развіццё інфраструктуры, абнаўленне рухомага і цягавага саставу, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў, укараненне інфармацыйнага абслугоўвання грузаўладальнікаў і экспедытарскіх арганізацый. А таксама аб прагрэсіўных тэхналогіях рамонту і вытворчасці, развіцця сэрвіснага абслугоўвання кліентаў Беларускай чыгункі і інш.

Важным мерапрыемствам для БЧ стане ўдзел у Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе. Прадстаўнікі магістралі прымуць удзел у спецыялізаваных секцыях і круглых сталах, дыскусіях і тэматычных навукова-практычных семінарах і канферэнцыі, на якіх будуць абмяркоўвацца надзённыя праблемы і перспектывы развіцця галіны.

Магістраль у рамках работы Беларускага транспартнага тыдня плануе арганізаваць шэраг сваіх мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне іміджу на рынку транспартных паслуг.

Прадугледжана правядзенне на стэндзе Беларускай чыгункі перамоў і дзелавых сустрэч з замежнымі партнёрамі, грузаўладальнікам, транспартнымі кампаніямі, партамі, прадстаўнікамі прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і інш.

  • Таксама на выставе БТЛЦ плануе правесці шэраг прэзентацый аб магчымасці арганізацыі перавозак грузаў у зносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай, у тым ліку па арганізацыі экспартных паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак, арганізацыі мультымадальны перавозак, па аказанні транспартна-лагістычных паслуг таварыствамі, заснаванымі за мяжой. Сёння БТЛЦ аказвае транспартна-экспедыцыйныя паслугі рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і замежным кампаніям з больш за 20 краін свету, прадпрыемствам створана шырокая сетка філіялаў ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, а таксама заснаваны кампаніі ў Літве, Германіі, Расіі, а іх прадстаўніцтва ў Латвіі, Польшчы, Кітаі, Турцыі. У рамках выставы плануецца арганізаваць прэзентацыю новага перавозчыка “Eurasian railway career”, які сумесна з БТЛЦ гатовы аказваць комплексную паслугу “ад дзвярэй да дзвярэй” на прасторы каляіны 1520-1435 мм.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.