Вы тут

Фінал конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка" пройдзе 31 жніўня ў Слоніме


Фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", у які выйшлі 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, пройдзе ў Слоніме 31 жніўня, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, паведамілі ў эфіры СТБ.


Удзельнікамі конкурсу сталі больш за 13 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў краіны. Паўфінал адбыўся ў чэрвені ў Нацыянальнай бібліятэцы, куды з'ехаліся пераможцы раённага, абласнога і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, каб паказаць свой артыстызм і майстэрства падчас выканання твораў беларускай літаратуры.

Журы ў складзе вядомых беларускіх пісьменнікаў адабрала юных чытальнікаў у чатырох узроставых катэгорыях (1-4-я класы, 5-6-я класы, 7-8-я класы, 9-10-я класы). Канкурсанты ў гэтым годзе часцей за ўсё выбіралі творы Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Аркадзя Куляшова, Алеся Бачылы, Рыгора Барадуліна. Асаблівую ўвагу яны надалі тэме малой радзімы і вайны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?