Вы тут

У Мінску муж пагражаў зарэзаць жонку. Яго затрымаў АМАП


Сёння а 7-й раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу Савецкага РУУС Мінска паступіла паведамленне ад жыхароў дома № 84 па вул. Крапоткіна, што ў адной з кватэр адбываецца бойка, чутны крыкі аб дапамозе, мужчына кідаецца з нажом на жанчыну. Пра гэта інфармуе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.


Да месца здарэння неадкладна прыбыў першы нарад патрульна-паставой службы міліцыі. Па ўсіх прыкметах сітуацыя сапраўды была небяспечная: мужчына з нажом пагражаў расправай жанчыне. На кантакт з праваахоўнікамі ён не пайшоў.

Было прынята рашэнне затрымліваць яго. На месца прыбыў нарад АМАП. Байцы спецпадраздзялення праніклі ў кватэру і затрымалі зламысніка. Жанчына не пацярпела. Высвятляюцца прычыны і ўмовы, што адбылося.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.