Вы тут

Сі Цзіньпін распарадзіўся забяспечыць захаванасць Вялікай Кітайскай сцяны як сімвала нацыі


Улады КНР павінны забяспечыць захаванасць Вялікай Кітайскай сцяны, якая з'яўляецца адным з галоўных сімвалаў нацыі. Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, паведамляе ТАСС са спасылай на афіцыйны партал КПК у сацыяльнай сетцы WeChat "Сюэсі сяоцзу".


"Вялікая Кітайская сцяна, як і рэкі Янцзы і Хуанхэ, - важны сімвал кітайскай нацыі. Гэта важная праява духу нашага народа, - падкрэсліў ён падчас інспекцыйнай паездкі на паўночны захад краіны. - Мы любой цаной павінны ставіцца ўважліва да свайго культурна-гістарычнага набытку, абараняць гэты невычэрпны духоўны скарб".

Кітайскі лідар наведаў правінцыю Ганьсу, дзе знаходзяцца найбольш старажытныя фрагменты гэтага сусветна вядомага абарончага збудавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.