Вы тут

Мужчына здаў арандаванай маёмасці ў ламбарды больш чым на 10 тысяч рублёў


Дзесяць веласіпедаў, камера “GoPro” і будаўнічыя інструменты - гэта толькі частка рэчаў, якія прысвоіў 34-гадовы мінчанін. Фігурант зарабляў у розных раёнах сталіцы. Мужчыну затрымалі праваахоўнікі.


Злачынная задумка ў зламысніка з’явілася некалькі месяцаў таму. Працуючы ахоўнікам у адной з устаноў сталіцы, фігурант пачаў захапляцца крыптавалютай і стаўкамі ў букмекерскай канторы. Мужчына абраў, як яму здалося, добры спосаб разбагацець -- браць у арэнду маёмасць, здаваць яе ў ламбарды, а на атрыманыя грошы лавіць сваю ўдачу. Аднак планам маладога чалавека не наканавана было спраўдзіцца. Ад буйных укладанняў у фігуранта ні засталося і следу, адны толькі тыя неймаверныя даўгі.

Агульная сума прысвоенай зламыснікам маёмасці склала больш за 10 тысяч рублёў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Вядома, што раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».